Гульцы БАТЭ прачыталі вершы Янкі Купалы
3- 29.06.2016, 19:11
- 14,542
На клубнай базе БАТЭ прайшла акцыя ў рамках праекта "Чытаем Купалу разам", які праводзіцца з 2012 года.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БАТЭ.
Візіт у Дудзінку прадстаўнікоў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы быў прымеркаваны да будучага дня нараджэння Песняра і 100-гадовага юбілею ягонага шлюбу з Уладзіславай Станкевіч.
У 1934 годзе Купала напісаў паэму "Барысаў". Агучыць урыўкі з гэтага твора папрасілі прадстаўнікоў, бадай, самага яскравага сімвала нашага места - ФК БАТЭ. У ролі чытальнікаў выступілі Аляксандр Ермаковіч, Юрый Кендыш, Аляксандр Валадзько, Яўген Яблонскі, Дзяніс Шчарбіцкі, Аляксандр Карніцкі, Ігар Стасевіч і Максім Валадзько. А нападнік Віталь Радзівонаў прачытаў верш "Мая жонка".
На заканчэнне імпрэзы госці падарылі "жоўта-сінім" каталог "Ты гэтых вачэй не забудзь" з фотаздымкамі Народнага паэта Беларусі. Неўзабаве свет убачыць відэаролік паводле матываў гэтай сустрэчы.