Войска Асада страціла кантроль над ключавым горадам у Латакіі
4- 1.07.2016, 17:40
- 16,589
Сірыйскія паўстанцы адбілі ва ўрадавага войска стратэгічна значны горад у правінцыі Латакія – Кенсаба.
Войска Башара Асада страціла кантроль над стратэгічна значным горадам у правінцыі Латакія.
Сірыйскія паўстанцы адбілі ў войскаў урадавай арміі стратэгічна значны горад у правінцыі Латакія – Кенсаба. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад – РБК) са спасылкай на Сірыйскую абсерваторыю ў правах чалавека, што базуецца ў Лондане.
Войска Башара Асада ўзяла пад кантроль Кенсабу сёлета ў лютым пры падтрымцы расейскай авіяцыі. Горад, які размешчаны недалёка ад турэцкай мяжы і знаходзіцца на вышыні ў горнай мясцовасці, быў апорай сірыйскіх паўстанцаў, нагадвае праваабарончая арганізацыя.