1 сакавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары апазіцыі адмовіліся ўдзельнічаць у «выбарах»

45
Лідары апазіцыі адмовіліся ўдзельнічаць у «выбарах»

Прадстаўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у Раду Беларускага нацыянальнага кангрэсу, выступілі з заявай.

Прыводзім яе тэкст цалкам:

«Беларусі неабходныя свабодныя, дэмакратычныя выбары. Гэта найпершая ўмова палітычных і эканамічных рэформаў, пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі мірным шляхам. Мы намагаем і патрабуем менавіта такіх выбараў, бо гэта пытанне выжывання краіны, захавання яе дзяржаўнасці і незалежнасці.

Мы да апошняга спадзяваліся, што ўлада ўсведамляе ўсю сур'ёзнасць сітуацыі, у якой знаходзіцца сёння Беларусь. Але, на жаль, цяперашні палітычны рэжым зноў вырашыў захаваць самога сябе, прапанаваўшы народу не выбары, а фарс. Уся адказнасць за наступствы такога рашэння кладзецца на ўладу. Удзельнічаць у выбарчым фарсе, садзейнічаць уладзе ў падмане народа, падзяляць адказнасць за згубную для краіны палітыку мы адмаўляемся.

Дамагчыся свабодных, справядлівых выбараў можна толькі ціскам на рэжым - усім беларускім грамадствам. Без барацьбы за дэмакратыю беларусы не могуць разлічваць на дзейсную салідарнасць міжнародную супольнасць.

Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спектаклі, мы заяўляем аб сваёй рашучасці дамагацца сапраўдных выбараў і аб'яўляем пра рашэнне правесці 12 верасня ў Менску масавую акцыю з іх патрабаваннем.

Жыве Беларусь!

Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада

Мікалай Статкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)

Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь»

Уладзімір Някляеў, рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць»

Зміцер Дашкевіч, «Малады Фронт»

Вячаслаў Сіўчык, рух салідарнасці «Разам»

Вацлаў Арэшка, «Беларускі рух»

Раней, нагадаем, пра адмову ад удзелу ў «парламенцкіх выбарах» заявіў лідар Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

Рада БНК заявіла, што ў Беларусі рыхтуецца чарговы выбарчы фарс.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках