BRUTTO дэманструе відэа першага жывога канцэрту
3- 4.07.2016, 16:14
- 13,105

Гурт BRUTTO выпусціў першы жывы канцэрт «BRUTTO. LIVE IN ATLAS».
Відэа з'явілася на канале гурта ў YouTube.
«Мы прысвячаем гэты выступ Дню Незалежнасці Беларусі і верым, што на атласе свету не застанецца месцаў, дзе мастацтва знаходзіцца пад забаронай!!!» - напісалі яны ў апісанні да відэа.
Нагадаем, што ў студзені 2015 года Сяргей Міхалок, лідар гурта BRUTTO, папрасіў надаць яму права сталага пражывання ва Украіне праз варожае ўспрыманне ўладамі Беларусі ды Расеі ягонай творчасці.