30 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяць Дональда Трампа выявіўся нашчадкам беларускіх партызан

31

Сваяк палітыка Джарэд Кушнер распавёў, што ягоная бабуля родам з Навагрудка.

Пра гэта Джарэд Кушнер распавядае ў артыкуле, апублікаваным ў ягонай газеце The New York Observer (пераклад - tut.by).

У артыкуле Кушнер сцвярджае, што Трамп не антысеміт і не расіст, і тлумачыць гэта тым, што журналісты і палітыкі, якія так яго ахрысцілі, часта не разумеюць сапраўднага значэння гэтых слоў.

ФОТА: REUTERS

«Я ўнук людзей, тых, хто выжыў у Халакост. 7 снежня 1941 г - у дзень атакі на Пэрл-Харбар - нацысты атачылі гета ў Навагрудку і падзялілі яго жыхароў на дзве групы. Тых, хто павінен быў памерці, адправілі направа; тых, хто пакуль павінен быў застацца ў жывых - налева. Эсфір, сястра маёй бабулі, паспрабавала схавацца ў будынку. Хлапчук, які ўбачыў, як яна ўцякала, выцягнуў яе адтуль, і яна папала ў шэрагі прыкладна 5100 навагрудскіх габрэяў, забітых у гэтай першай разні», - напісаў зяць Дональда Трампа.

У ноч перад габрэйскім Новым годам у 1943 годзе 250 чалавек, што заставаліся з 20-тысячнага габрэйскага насельніцтва горада, «задумалі бегчы праз падземны ход, які яны доўга і пакутліва рылі. Пражэктары былі абясточаныя, і людзі выцягнулі цвікі з жалеза на даху, каб яно грукатала на ветры і дапамагло заглушыць гукі ўцёкаў».

Бабуля Кушнера і яе сястра баяліся, што іх бацька адстане, таму перамясціліся ў канец групы, каб быць побач з ім. Аднак калі першыя габрэі выйшлі з тунэлю, іх ужо чакалі нацысты. Па людзях адкрылі агонь.

«Брат маёй бабулі Шэнан, у гонар якога назвалі майго бацьку, загінуў там, і з ім яшчэ блізу 50 чалавек. Бабуля збегла ў лес, дзе далучылася да партызанскай брыгады Бельскіх. Там яна сустрэла майго дзядулю, які таксама збег з канцлагера. Да гэтага ён тры гады жыў у лесе ў яме - сапраўднай яме, якую ён сам выкапаў у зямлі - і харчаваўся падножным кормам, хаваючыся і начуючы ў ёй падчас суровай расейскай зімы».

ФОТА: REUTERS

Памяць пра продкаў, на думку Кушнера, дазваляе яму «бачыць розніцу паміж рэальнай, небяспечнай, нецярпімасцю і ярлыкамі, якія налепліваюцца для атрымання палітычных балаў».

Выказванні кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа часта супярэчлівыя і выклікаюць гнеўную рэакцыю публікі. Напрыклад, Трамп прапанаваў увесці забарону на ўезд у ЗША мусульманам, што магло прывесці да адхілення яго ад удзелу ў перадвыбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках