2 траўня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пагражае Гішпаніі ды Партугаліі мільярднымі штрафамі

ЕЗ пагражае Гішпаніі ды Партугаліі мільярднымі штрафамі

Еўрапейская камісія заявіла, што Гішпанія ды Партугалія не змаглі знізіць дэфіцыт бюджэту да ўстаноўленага ЕЗ тэрміну.

Калі краіны не дакажуць, што дэфіцыт быў звязаны з нейкімі экстранымі абставінамі, то на іх могуць быць накладзеныя штрафы да 0,2% іх ВУП (штраф можа скласці некалькі мільярдаў даляраў), паведамляе расейская служба BBC.

Дагэтуль гэты захад не выкарыстоўваўся кіраўніцтвам ЕЗ у дачыненні да краін, якія ўваходзяць у блок.

12 ліпеня пройдзе сустрэча Рады міністраў фінансаў ЕЗ, на якой чыноўнікі разгледзяць заяву Еўракамісіі, тлумачыць Рэйтэр. Да гэтага пасяджэння Гішпанія і Партугалія могуць падрыхтаваць свае заявы.

Рада міністраў можа адхіліць прапанову Еўракамісіі, але для гэтага супраць штрафаў для Гішпаніі ды Партугаліі павінна выказацца кваліфікаваная большасць міністраў, што малаімаверна, дапаўняе агенцтва.

Пасля ўхвалення Радай Еўракамісія цягам 20 дзён павінна накласці на краіны санкцыі.

Гішпанія ды Партугалія з 2009 года маюць падвышаны дэфіцыт бюджэтаў. Штогод Еўракамісія ўстанаўлівае ім мэтавыя значэнні для зніжэння дэфіцыту, якія павінны быць дасягнутыя да канкрэтнага тэрміну. Апошнія два гады краіны іх не выконвалі.

У 2015 годзе дэфіцыт бюджэту Гішпаніі складаў 5,1% ВУП, хоць Еўракамісія патрабавала знізіць яго да 4,2%, У выпадку Партугаліі дэфіцыт склаў 4,4% ВУП супраць патрэбных 2,5%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках