2 траўня 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіслаў Ганчароў прынёс Беларусі першае алімпійскае «золата»

36
Уладзіслаў Ганчароў прынёс Беларусі першае алімпійскае «золата»
ФОТА: REUTERS

Спартовец заваяваў медаль у скачках на батуце.

У кваліфікацыйным раўндзе Уладзіслаў Ганчароў набраў 111,090 балаў за два скачкі і быў другім. У фінале суддзі ацанілі выступленне 20-гадовага віцябляніна ў 61.745 бала.

Срэбны медаль Алімпіяды заваяваў кітайскі спартовец Дун Дун, бронзу - таксама кітаец Гао Лі.

Беларусь на Алімпіядзе ў Рыа заваявала пакуль два медалі. Акрамя Ганчарова, вызначылася Дар'я Навумава, якая заваявала серабро ў цяжкай атлетыцы.

За залаты медаль на Алімпіядзе Ганчароў атрымае 150 тысяч даляраў.

Два апошнія чэмпіянаты свету Уладзіслаў нязменна быў у прызёрах. Ён заваяваў срэбра на чэмпіянаце свету-2015 у індывідуальных скачках, а ў 2014 - бронзу. Ганчароў двухразовы чэмпіён Еўропы ў індывідуальных скачках ў 2014 і 2016 гадах. Гэта яго першыя Алімпійскія гульні, нагадвае kp.by.

Скачкамі на батуце Улад пачаў займацца ў 6 гадоў. Яго з секцыі гімнастыкі перавабіла трэнер Вольга Уласава. Першае прызавое месца ён заняў ўжо ў 7 гадоў.

Спартовец прызнаўся віцебскім журналістам, што перад Алімпіядай, імкнучыся пагасіць ціск, займаўся з псіхолагам. Выступ батутыста доўжыцца 20 секунд. Улад - студэнт універсітэта фізкультуры.

Фото: Reuters
Фото: Reuters
Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках