2 траўня 2024, Чацвер, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інтэрфакс»: Улады Узбекістана абвясцілі пра смерць Іслама Карымава

19
«Інтэрфакс»: Улады Узбекістана абвясцілі пра смерць Іслама Карымава
Іслам Карымаў

Паведамленні аб смерці дыктатара пацверджаныя афіцыйна.

Улады Узбекістана абвясцілі пра смерць дыктатара Іслама Карымава.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на паведамленне ўрада Узбекістана.

Раней незалежнае інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паведаміла, што ў Самарканд даставілі цела Карымава.

У нядзелю, 28 жніўня, прэс-служба ўрада Узбекістана паведаміла аб шпіталізацыі Карымава. На наступны дзень ягоная дачка напісала ў сацыяльных сетках, што прэзідэнта шпіталізавалі з кровазліццём у мозг.

У панядзелак, 29-га жніўня, «Фергана» са спасылкай на крыніцы паведаміла пра смерць Карымава. Паводле звестак выдання, прэзідэнт Узбекістана памёр прыкладна а 13:35 паводле маскоўскага часу.

Інфармацыю пра смерць прэзідэнта Узбекістана «Дажджу» пацвердзіла прэзідэнт асацыяцыі «Правы чалавека ў Цэнтральнай Азіі» Надзея Атаева. Яна распавяла, што даведалася пра смерць Карымава ад крыніц у праваахоўных органах і медыцынскіх колах Узбекістана.

Напярэдадні агенцтва «Фергана» паведаміла, што Карымава пахаваюць у Самаркандзе ў суботу, 3 верасня. Выданне са спасылкай на фота карэспандэнтаў напісала, што ў горадзе рыхтуюцца да пахавання.

Раніцай у пятніцу, 2 верасня, урад Узбекістана паведаміў аб крытычным стане Карымава.

«З вялікім цяжарам у сэрцы паведамляем вам, што за мінулыя суткі ў стане нашага прэзідэнта адбылося рэзкае пагаршэнне і, на думку лекараў, яно ацэньваецца як крытычнае», - гаворыцца ў заяве, апублікаванай у газетах рэспублікі.

Ісламу Карымаву было 78 гадоў. Ён займаў пасаду кіраўніка Узбекістана з 1991 года. Да гэтага з 1989 года ён быў першым сакратаром ЦК КП рэспублікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках