4 траўня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы праспансаваць стрэс-тэсты на БелАЭС

5
ЕЗ гатовы праспансаваць стрэс-тэсты на БелАЭС

Еўразвяз пацвердзіў свой намер надаць яшчэ больш тэхнічнай дапамогі Дзяржатамнагляду.

ЕЗ пацвердзіў свой намер надаць яшчэ больш тэхнічнай дапамогі Дзяржатамнагляду, калі беларускаму рэгулятару гэта будзе патрэбна, заявіў журналістам 20 верасня на пляцоўцы БелАЭС намеснік генеральнага дырэктара энэргетыкі Еўракамісіі Герасімас Томас.

«Мы ўжо падтрымліваем працу двух экспэртаў, якія дапамагаюць рэгулятару, і гатовыя павялічыць аб'ёмы тэхпадтрымкі, - падае БелаПАН словы еўрачыноўніка. - Канкрэтная дапамога залежыць ад патрэб рэгулятара. Калі яму патрэбная тэхнічная дапамога, каб праводзіць стрэс-тэсты, мы гатовыя яе надаць».

Як заявіў Томас, 19 верасня экспэрты з ліку ўдзельнікаў дэлегацыі Еўракамісіі, якая прыбыла ў Беларусь з двухдзённым візітам, патлумачылі мясцовым спецыялістам, як праводзяцца стрэс-тэсты ў ЕЗ, а таксама як яны былі арганізаваныя ў Швайцарыі, Арменіі і на Тайвані.

«Цяпер мы чакаем, што беларускі рэгулятар пры Міністэрстве энэргетыкі зноў звяжацца з намі і паведаміць нам аб графіку правядзення работ», - сказаў прадстаўнік Еўракамісіі.

Кіраўніца Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская падзякавала еўрапейскім калегам за візіт: «Яны вельмі падрабязна і паслядоўна патлумачылі нам працэдуры правядзення стрэс-тэстаў у ЕЗ. Мы атрымалі велізарную колькасць інфармацыі, задалі ўсе пытанні. Вядома ж, мы гатовыя прымаць дапамогу ЕЗ. Мы цяпер вельмі актыўна працуем з еўрапейскімі калегамі. У нас выконваюцца праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕЗ. Усялякая дапамога з боку дасведчаных калег, безумоўна, карысная».

Асноўнай тэмай візіту дэлегацыі ЕК з'яўляецца ацэнка рызыкі і бяспекі будаванай у Беларусі атамнай станцыі - стрэс-тэсты. Стрэс-тэставанне на АЭС пачалі праводзіць пасля аварыі на японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма-1 у сакавіку 2011 года.

23 чэрвеня 2011 года Беларусь далучылася да дэкларацыі аб ўсёабдымнай ацэнцы рызык АЭС, такім чынам, пагадзіўшыся правесці стрэс-тэсты для будаванай атамнай станцыі з улікам патрабаванняў, распрацаваных еўрапейскай групай рэгулятараў ядзерных аб'ектаў. Дзяржатамнагляд распрацаваў дакумент, у якім фактычна паўтараюцца патрабаванні, што выстаўляюцца да правядзення стрэс-тэстаў у краінах ЕЗ.

14 верасня намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што стрэс-тэсты АЭС, што будуецца, будуць праведзены ў снежні гэтага года.

«Тыя абавязанні, якія на сябе прыняла Беларусь аб добраахвотным правядзенні стрэс-тэстаў, мы выконваем. Укладзены кантракт з расейскай арганізацыяй на правядзенне такіх стрэс-тэстаў. Згодна з укладзеным кантрактам яны павінны быць праведзеныя ў снежні гэтага года. Расейскім бокам разглядаецца пытанне прыцягнення замежных экспэртаў для выканання гэтай працы», - сказаў чыноўнік.

Ён растлумачыў, што на аснове вынікаў тэставання будзе падрыхтаваны нацыянальны даклад, які ў выніку перададуць у Еўракамісію.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках