1 траўня 2024, Серада, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Канцэрт у Гомелі - самая важная падзея для мяне і блізкіх!

6
Сяргей Міхалок: Канцэрт у Гомелі - самая важная падзея для мяне і блізкіх!
Сяргей Міхалок
ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG

Лідар гурта Brutto выступіць на радзіме ўпершыню за апошнія пяць гадоў.

29 кастрычніка ў Лядовым палацы Гомеля адбудзецца канцэрт гурта Brutto. Арганізатарам выступае канцэртнае агенцтва allstars.

- Віншуем усіх беларускіх фанатаў Brutto з дазволам на канцэрт у Гомелі! Мы вельмі радыя і падрыхтуем шоў на еўрапейскім узроўні! На сёння гэта самая важная падзея для Brutto, мяне асабіста і маіх блізкіх! - падзяліўся радасцю Сяргей Міхалок.

У Беларусь гурт прыедзе адразу пасля гастроляў па ЗША.

Нагадаем, у пачатку года музыка (які атрымаў від на жыхарства ва Украіне) заявіў, што сумуе па роднай краіне і марыць даць канцэрт у «Мінск-Арэне». Пры гэтым ён згодны на ўсякія ўмовы, нават калі гэта будзе раніцай у будні дзень. На розных падставах Brutto адмовілі ў прадстаўленні ўсякай пляцоўкі ў Менску.

- Тое, што з нас зрабілі ізгояў, - велізарная памылка. Мы такія ж беларусы, як і ўсе. Калі ў нашай творчасці прысутнічаюць элементы палітыкі ці нейкай сучаснай або досыць жорсткай размовы, дык гэта кажа пра тое, што мы правільна намацваем нерв свайго слухача. Гэта ў стылі панк-культуры - задаваць вострыя пытанні. Так, мы ўяўляем сабой радыкальнае мастацтва. Але не маем ніякага дачынення да радыкальнай палітыкі...- усхвалявана заявіў Міхалок у інтэрв'ю kp.by - Усе ведаюць Міхалка ўжо 25 гадоў. Калі мне даюць магчымасць сустракацца са сваёй публікай, я вяду сябе як нармальны прыстойны чалавек. Я ўсміхаюся свету, як Маленькі Янот. Хачу падкрэсліць - канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» забаранілі ў перыяд, калі мы былі далёкія ад усякай палітыкі.

На канцэрты Міхалка беларусы ездзілі ў суседнія краіны. Цяпер жа ў Гомельскім Лядовым палацы Brutto пакажа праграму «Родны край», у якой прагучаць таксама ўсе найлепшыя хіты «Ляпіса Трубяцкога» - гурта, які Сяргей Міхалок распусціў пару гадоў таму. Квіткі будуць каштаваць ад 32 да 75 рублёў і ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца ў продажы.

ФОТА: ІВАН МЯЖУЙ/CHARTER97.ORG
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках