3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: супрацоўніца менскага ламбарда адшыла ўзброенага рабаўніка

18
Відэафакт: супрацоўніца менскага ламбарда адшыла ўзброенага рабаўніка

У працэсе перамоваў дзяўчына праявіла ўпартасць: не спалохалася і нават паспрабавала выхапіць пісталет.

15 верасня а 19:33 двое мужчын паспрабавалі абрабаваць ламбард на праспекце Пушкіна, 28. Камера ўнутры памяшкання запісала ўвесь сюжэт з гукам. У кадры - адзін чалавек з муляжом пісталета. Другі, магчыма, дзяжурыў на вуліцы, бо ў момант прыезду супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС гора-рабаўнікі паспелі схавацца.

- Як толькі рабаўнік паказаўся ў акенцы, загадчыца ламбарда змагла націснуць трывожную кнопку, - распавялі onliner.by ў офісе сеткі ламбардаў «Плаціна-ламбард».

У працэсе перамоваў дзяўчына праявіла ўпартасць: не спалохалася і нават паспрабавала выхапіць пісталет - хутчэй за ўсё, здагадалася, што злачынец размахвае муляжом.

У рабаўнікоў нічога не атрымалася, затое схавацца змаглі.

- Паказалі, напэўна, нейкія цуды спрыту і акрабатыкі. Растварыліся ў прасторы, - разводзяць рукамі прадстаўнікі ламбарда. У сетцы «Плаціна-ламбард» 26 месцаў. За больш чым 8 гадоў працы сеткі гэта першы выпадак нападу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках