4 траўня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі заклікаў пазбавіцца ад наіўнасці ў дачыненні да РФ

8
Прэзідэнт Эстоніі заклікаў пазбавіцца ад наіўнасці ў дачыненні да РФ
Таомас Хендрык Ільвес
ФОТА: DELFI

Расейскія ўлады актыўна фінансуюць партыі, якія падрываюць бяспеку Еўропы.

Эстонскі прэзідэнт Таомас Хендрык Ільвес заклікаў лідараў еўрапейскіх краін пазбавіцца ад наіўнасці ў дачыненні да Расеі, якая становіцца ўсё больш агрэсіўнай. У інтэрв'ю Buzzfeed News, якое цытуе InoPressa, ён падкрэсліў, што РФ уяўляе пагрозу для Еўропы.

Напрыклад, Ільвес звярнуў увагу на тое, што расейскія ўлады фінансуюць «партыі, якія выступаюць супраць палітычнага істэблішменту». Таксама ён адзначыў, што Расея «падрывае даўнія пагадненні аб бяспецы».

«Мы не можам разлічваць на тое, што Расея будзе выконваць асноўныя дамовы пра бяспеку Захаду. Часам мяне дзівіць наіўнасць некаторых лідараў, якія, зноў і зноў назіраючы парушэнне гэтых дамоўленасцей, усё яшчэ намагаюць на тым, каб мы паводзілі сябе так, як быццам…не бачылі наўмыснага падрыву асноў заходняй бяспекі», - заявіў эстонскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён выказаў сумнеў, што Расея ў першую чаргу пагражае краінам Балтыі. На ягоную думку, яны не стаяць на першым месцы, бо абароненыя дамовай NATO. «Думаю, пагроза адносна малая, бо ніхто насамрэч не хоча выпрабаваць артыкул 5», - сказаў Ільвес, згадаўшы раздзел дамовы аб заснаванні NATO, які абавязвае чальцоў альянсу бараніць адзін аднаго.

Больш істотная небяспека, са словаў Ільвеса, пагражае краінам, якія, у адрозненне ад Эстоніі, не з'яўляюцца сябрамі Еўразвязу і NATO.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках