Нарвежская авіякампанія зрабіла рэкламу на разводзе Піта і Джалі
- 25.09.2016, 17:49
- 6,104
Нарвежак запрашаюць злётаць у Лос-Анджэлес словамі «Брэд свабодны!»
Нарвежская авіякампанія Norwegian размесціла ў СМІ рэкламу з прапановай злётаць з Осла ў Лос-Анджэлес да актора Брэда Піта. Слоган складаецца з адной фразы «Брэд свабодны!», піша lenta.ru.
Рэклама з'явілася ў нарвежскім таблоідзе Verdens Gang і ў іншых выданнях краіны, а таксама ў брытанскай прэсе. Чытачы апублікавалі ў сацсетках дзясяткі здымкаў з гэтай старонкай. Карыстальнікам у цэлым спадабалася ідэя Norwegian. Аднак некаторыя мяркуюць, што спроба кампаніі зрабіць піяр на чужым няшчасці недапушчальная.
У Facebook перавозніка таксама з'явіўся аналагічны рэкламны пост на гішпанскай мове, які прапануе наўпростыя рэйсы з Барселоны ў Галівуд.
Раней 23 верасня паведамлялася, што SMM-шнікаў сэрвісу для пошуку авіяквіткоў Aviasales раскрытыкавалі за рэкламны пост у Facebook, напісаны нібыта ад асобы Піта. У запісе прыёмных дзяцей пары назвалі масоўкай і прапанавалі кліентам злётаць у краіны, дзе яны нарадзіліся.
Джалі падала дакументы на развод з мужам 19 верасня. Паводле афіцыйнай інфармацыі, акторка незадаволеная тым, як яе муж спраўляецца з бацькоўскімі абавязкамі. Яна просіць суд даць ёй права адзінаасобнай апекі над шасцю дзецьмі, пакінуўшы Піту магчымасць наведваць іх на выходных.
Ok, #BradPitt - you need to see this; Norwegian airlines uses your for commercial purposes: Brad is single! Trips to LA from ... pic.twitter.com/OtljmVXBq9
— Anja Lindtner (@AnjaLindtner) 22 сентября 2016 г.