Што беларускія сілавікі забыліся ў Азербайджане?
5- 26.09.2016, 21:42
- 17,185
Мэта раптоўнай цікавасці беларускай вайсковай дэлегацыі да Азербайджана пакуль невядомая.
26 верасня правадыр Азербайджана Ільхам Аліеў прыняў дэлегацыю на чале з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўкова.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі, сёння адбылася сустрэча прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з чальцамі беларускай дэлегацыі, піша БелаПАН.
У рамках візіту 27 верасня беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у ІІ Азербайджанскай міжнароднай выставе абароннай прамысловасці ADEX.
28 верасня Андрэй Раўкоў правядзе перамовы са сваім азербайджанскім калегам.
«Бакі прааналізуюць стан супрацоўніцтва, абмяркуюць перспектыўныя кірункі далейшага ўзаемадзеяння», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.