21 снежня 2025, Нядзеля, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчаджэнні знікаюць: Беларусам не стае заробкаў, каб выжыць

11
Ашчаджэнні знікаюць: Беларусам не стае заробкаў, каб выжыць

Насельніцтва прадае валюты значна больш, чым купляе.

Такую выснову можна зрабіць з нядаўна апублікаванай статыстыкі Нацыянальнага банка аб куплі-продажы замежнай валюты са студзеня да жніўня. Усяго з пачатку года людзі здалі чыстымі $1,168 млрд. Пры гэтым беларусы відавочна аддаюць перавагу здаваць і купляць гатоўку, а не пераводзіць валюту ў безнаяўным разліку.

Са студзеня беларусы ўжо здалі $5,036 млрд у эквіваленце. Аднак купілі ўсяго $3,868 млрд, паведамляе onliner.by. І гэта на $1,168 млрд менш.

Што тычыцца гатоўкі і безнаяўных разлікаў, то звычайныя кліенты банкаў схільныя больш за ўсё купляць і прадаваць гатоўку. З пачатку года ў выніку безнаяўных аперацый яны прыдбалі ўтрая менш валюты, чым абмянялі гатоўкай. А прадалі першым спосабам і зусім амаль у 8 разоў больш.

Што цікава, паводле вынікаў жніўня золатавалютныя рэзервы ў вызначэнні МВФ выраслі на $82,3 млн і на 1 верасня склалі $4,7 млрд. Адной з галоўных прычын росту ЗВР Нацбанк называе паступленні сродкаў ад продажу валютных аблігацый Мінфінансаў, намінаваных у замежнай валюце, а таксама куплю замежнай валюты на біржы і паступленні ад экспартных падаткаў на нафту і нафтапрадукты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках