Прэзідэнт ААЭ заклікаў правесці ўсеагульную малітву аб дажджы
8- 10.01.2017, 9:05
- 13,053
Імамы растлумачаць, як прачытаць малітву, для гэтага ў мячэцях пройдуць спецыяльныя лекцыі.
Прэзідэнт ААЭ шэйх Халіфа бен Заед Аль Нахаян заклікаў правесці ва ўсіх мячэцях краіны малітву аб дажджы.
Імамы растлумачаць вернікам, як прачытаць малітву, для гэтага ў мячэцях пройдуць спецыяльныя лекцыі, паведамляе РІА "Новости".
Прэзідэнт будзе асабіста прысутнічаць на цырымоніі ў Вялікай Мячэці Шэйха Заеда ў Абу-Дабі.
Як піша выданне The National, фермеры ў ААЭ апошнім часам спынілі высаджваць насенне праз недахоп вады.
Паводле звестак нацыянальнага цэнтра метэаралогіі і сейсмалогіі, у 2016 годзе са студзеня да сакавіка ў ААЭ прайшлі моцныя дажджы, прычым узровень ападкаў быў вышэйшы, чым у аналагічны перыяд 2015 года. Аднак у цэлым летась назіраўся недахоп дажджоў.
Гэтай зімой у ААЭ стаіць пераважна сонечнае і цёплае надвор'е.