Расея забракавала «беларускае» масла з Францыі
9- 10.01.2017, 15:50
- 15,208
Рассельгаснагляд затрымаў у Бранскай вобласці 40 тон малочнай прадукцыі з Францыі ды Беларусі.
Супрацоўнікі ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей затрымалі ў бранскім пункце прыняцця паведамленняў (ППП) «Чырвоны Камень» 18,4 тоны масла французскага паходжання і больш за 22 тоны вяршкоў беларускага паходжання, паведамляе interfax.by.
Масла адпраўлялася ў Туркменію, яно суправаджалася сертыфікатам дзяржаўнай ветэрынарнай службы Францыі.
Аднак, як тлумачыць установа, у адпаведнасці з патрабаваннямі расейскага боку, транзіт малочнай прадукцыі еўрапейскага паходжання праз пункты пропуску Беларусі забаронены. Адпаведны пералік зацверджаны пастановай урада РФ ад 7 жніўня 2014 года. Прынятая пастанова аб вяртанні прадукцыі адпраўніку.
Інспектары забаранілі таксама ўвоз 22 тон вяршкоў ААТ «Малочны свет» (Беларусь). Груз, які рухаўся ў Белгародскую вобласць, быў знойдзены ў пункце прыняцця паведамленняў «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М-13 Бранск-Гомель. Ён суправаджаўся сертыфікатам беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службы. Аднак спецыялісты ўправы выявілі, што ў сертыфікаце няма інфармацыі аб правядзенні ветэрынарна-санітарнай экспртызы прадукцыі, якая ўвозіцца. Прадукцыя таксама будзе вернутая адпраўніку.