Пад Гарадком параненая рысь прыйшла па дапамогу да людзей
24- 10.01.2017, 17:32
- 26,650
Цяпер жывёліну ратуюць ў Віцебскім заапарку.
Параненая і знясіленая рысь прыйшла па дапамогу да людзей у Гарадоцкім раёне, паведаміла БелТА дырэктарка Віцебскага заапарка Ірына Арлова.
«Самцы рысі блізу 8 месяцаў. Да нас яе прывезлі работнікі Гарадоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Параненую і знясіленую лясную котку ўбачыла раніцай жыхарка вёскі Веремееўка ў двары свайго дома. Жывёліна з цяжкасцю рухалася і жаласна мяўкала», - патлумачыла Ірына Арлова.
Візуальны агляд паказаў пералом задняй лапкі, іншыя пашкоджанні выявіць пакуль цяжка - рысь занадта слабая і абязводжаная.
«Цяпер мы проста спрабуем аднавіць яе арганізм з дапамогай ветэрынарных лекараў заапарка. Толькі нядаўна рысь пачала рэагаваць, ціха рыкаць. Каб не траўмаваць больш, пакінулі яе ў маім кабінеце. Далей будзем дзейнічаць у залежнасці ад стану жывёліны», - дадала Ірына Арлова.