21 снежня 2025, Нядзеля, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя важныя пытанні і адказы аб 5-дзённым бязвізавым рэжыме

14
Самыя важныя пытанні і адказы аб 5-дзённым бязвізавым рэжыме

Пяцідзённы бязвізавы рэжым можа пачаць дзейнічаць ужо 11 лютага.

9 студзеня Лукашэнка падпісаў указ №8, які зрабіў магчымым бязвізавае наведванне нашай краіны для грамадзян аж 80 краін, у тым ліку 39 еўрапейскіх і ЗША. Пакуль трапіць у Беларусь без візы можна толькі на 5 дзён і выключна праз Нацыянальны аэрапорт. «Еврорадио» разглядае важныя нюансы дакумента.

Калі ён пачне дзейнічаць?

Праз месяц пасля апублікавання. Як распавялі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі, тэкст указу №8 там яшчэ не атрымалі. «Пакуль мы не маем афіцыйнага тэксту дакумента, чакаем ліст з адміністрацыі. Магчыма, ён прыйдзе сёння а другой палове дня. І калі ўсё будзе нармальна, то 11 студзеня тэкст дакумента будзе апублікаваны на нашым партале», - кажуць ва ўстанове. Такім чынам, пяцідзённы бязвізавы рэжым можа пачаць дзейнічаць ужо 11 лютага.

Якім чынам будуць фіксаваць час?

У Нацыянальным аэрапорце для гэтага прадугледжаная аўтаматычная сістэма. Яна фіксуе і запамінае час прыезду ў нашу краіну кожнага замежніка. У спрэчных момантах колькасць дзён будуць спраўджваць праз штампы памежнікаў. Пры гэтым важна ўлічваць, што дні лічацца ўключна і незалежна ад гадзіны, калі іншаземец прыбыў у нашу краіну. То бок, калі хтосьці зробіць гэта а 23 гадзіне панядзелка, то выехаць без праблем зможа не пазней за пятніцу, нягледзячы на тое, што фактычна прабудзе ў Беларусі толькі чатыры дні.

А што, калі іншаземец без візы застанецца даўжэй?

Штраф, дэпартацыя, альбо нават пазнака ў пашпарт аб забароне на ўезд у нашу краіну. Усё будзе залежаць ад таго, якая прычына пратэрміноўкі, і нават ад асобы замежніка. Гэта значыць, плануецца індывідуальны падыход. Пакаранне прадугледжанае такое ж, як у выпадку пратэрміноўкі беларускай візы.

І нельга застацца нават на адзін дзень, нават калі надта-надта трэба?

Калі надта-надта трэба, то можна. Але давядзецца пераконваць у гэтым чыноўніка мясцовых органаў грамадзянства і міграцыі. Калі яны павераць, што застацца даўжэй у Беларусі замежніку проста кроў з носу як неабходна, то 5-дзённы тэрмін прадоўжаць. Акрамя гэтага ён будзе падоўжаны ў выпадку хваробы і шпіталізацыі. Гэта значыць, з лякарні на насілках у аэрапорт вас ніхто не панясе.

Прыехаць можна будзе толькі праз аэрапорт. А выехаць?

Таксама толькі праз яго. Прыляцець з Берліна ў Менск, а потым сесці на цягнік Менск - Берлін не атрымаецца. Пашпарты ёсць не ва ўсіх замежнікаў, многія маюць толькі так званыя ID-карты.

Давядзецца зрабіць пашпарты, без візы можна прыехаць толькі з такім дакументам. ID-карты пакуль нашы памежнікі не прызнаюць. Нельга таксама забываць абавязковую наяўнасць медыцынскай страхоўкі і грошай (20 еўраў на кожны дзень знаходжання ў Беларусі)

А што з «чорнымі спісамі» неўязных? Раней ім не давалі візы, а цяпер пусцяць?

Наўрад ці. Кіраўнік управы памежнага кантролю Дзяржпамежкамітэта паведаміў, што калі замежніку на нейкія прычыны забаронены ўезд у нашу краіну і раней яму проста не давалі візу, то цяпер будуць адпраўляць у аэрапорце. Пры гэтым чыноўнік не змог сказаць, як загадзя даведацца пра ўключэнне ў такі спіс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках