30 красавiка 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль давядзецца бегчы Лукашэнку

96
Адкуль давядзецца бегчы Лукашэнку

Чым больш рэзідэнцый, тым цяжэй ратаваць залатыя батоны.

«Рэзідэнцыі Лукашэнкі. Колькі, дзе і за колькі? Ужо цэлых 17. Апошняя ўсплыла напярэдадні каля вёскі Кукелеўшчына. Сядзіба плошчай 11 гектараў. І вось, як даведаліся журналісты, будынкі прададзеныя кіпрскаму афшору «Блатберг Холдынг Лімітэд», - разважае «Белсат» пра рэзідэнцыі беларускага дыктатара.

«Тут я часам хаваюся», – так расказваў у далёкім 1994 годзе Лукашэнка пра сваю першую сядзібу — дом у сённяшняй Александрыі. Сябры выбарчага штаба Лукашэнкі згадваюць, што тады самога паняцця «прэзідэнцкая рэзідэнцыя» не існавала — былі ўрадавыя пляцоўкі для прыёму высокіх гасцей: у Віскулях, на Нарачы і «звычайныя лецішчы» ў Драздах.

Сёння ж беларускаму дыктатару і шаснаццаці рэзідэнцый мала — прынамсі пра такую колькасць сядзібаў Лукашэнкі журналісты ведалі да адкрыцця маёнтка пад Кукелеўшчынай. Гэта і сядзіба ў Ляскавічах, пра якую стала шырока вядома падчас візіту выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава.

Таксама гэта і рэзідэнцыя Заслаўе, дзе калісьці ставіў свой залаты шацёр Муамар Кадафі, а цяпер косяць сена адны акторы, пакуль іншых завозяць пад Дразды — пачаставаць морквай. Высокія палітыкі часам гасцююць у Александрыі, якая з 1994 года моцна змянілася.

За агратурызмам палітыкаў возяць і ў Азёрны — рэзідэнцыю ў Астрашыцкім гарадку — там у школу ходзіць Коля Лукашэнка. Пра новую ж сядзібу за сем кіламетрах ад мястэчка Шэршуны вядома няшмат.

«Калісьці ў ёй нібыта жыў расейскі алігарх Барыс Беразоўскі і вось некаторыя яго палюбоўніцы ўспаміналі, што вось пад Радашковічамі ёсць нейкая вёска, якую Беразоўскі ледзь не купіў цалкам. Але тады было незразумела, пра што наогул гаворка. Але цяпер дзякуючы расследаванню «Белсату» ўдалося ўбачыць, асабліва цікава ўбачыць з паветра, што гэта такое», — кажа намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.

Як даведалася «Наша Ніва», гэтыя адзінаццаць гектараў хоць і належаць Беларусі, іх на сто гадоў арандуе будаўнік аднаго з ангараў у менскім аэрапорце — расейская кампанія «СертусАвія». Будынкі ж на гэтай тэрыторыі былі пяць гадоў таму прададзеныя таямнічай афшорнай кіпрскай кампаніі «Blattberg Holdings Limited». Прадавала ж дзяржаўную ўласнасць арганізацыя «Дыпсэрвіс», якой належыць большасць рэзідэнцый Лукашэнкі. Усё быццам бы законна, але...

Гэтак жа законна кіраўнік Беларусі карыстаецца і менскімі рэзідэнцыямі — усім вядомым «Чырвоным домам» і шыкоўнай новабудоўляй Палаца незалежнасці. Ды яшчэ і цэлым шэрагам афіцыйна аформленых як базы адпачынку і гатэлі пляцовак.

У свой час адносна законна чатырнаццаццю рэзідэнцыямі валодаў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Да яго маёмасці, цяпер можа дакрануцца кожны — хоць бы ў вядомай рэзідэнцыі-музеі Межыгор'і. Цяпер таксама — абсалютна законна.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках