12 траўня 2024, Нядзеля, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце Лукашэнка падпісаў адны дэкларацыі

20
У Егіпце Лукашэнка падпісаў адны дэкларацыі

Кіраўнік прыбыў у Егіпет 15 студзеня з двухдзённым візітам, пасля чаго скіруецца ў Судан.

Дзесяць дакументаў пра развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах падпісалі паводле вынікаў перамоваў у Каіры прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі і Аляксандр Лукашэнка.

Сярод іншага падпісана супольная дэкларацыя, у якой падкрэсленае агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх стасункаў, паведамляе БелаПАН.

Бакі прынялі пастанову наконт паглыблення ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва. Беларусь і Егіпет пагадзіліся супольна працаваць над пагадненнем пра свабодны гандаль паміж Еўразійскім эканамічным звязам і ягонымі дзяржавамі-чальцамі з Егіптам.

"Бакі будуць ствараць магчымую падтрымку ў прасоўванні знешнегандлёвых інтарэсаў адзін аднаго ў эканамічных аб'яднаннях краінаў, чальцамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Егіпет", – гаворыцца ў дэкларацыі.

Афіцыйныя лідары дзвюх краін "сышліся ў меркаванні, што эканамічнае супрацоўніцтва ўяўляе з сябе рухальную сілу беларуска-егіпецкіх стасункаў", таму бакі гатовыя "пры захаванні рынкавых правілаў" пашыраць гандаль канкурэнтаздольнымі таварамі, супольна спрашчаць варункі ўзаемнага гандлю, спрыяючы збалансаванаму росту яго аб'ёму. Акрамя таго, Егіпет "станоўча разгледзеў імкненне Беларусі атрымаць статус назіральніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва".

У супольнай дэкларацыі таксама гаворыцца, што Беларусь і Егіпет будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Бакі адзначылі, што тэрарызм і экстрэмізм па-ранейшаму ўяўляюць сур'ёзную пагрозу рэгіянальнай і сусветнай бяспецы і стабільнасці. Пацверджаная неабходнасць умацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і тэрарыстычнымі арганізацыямі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным зваротам наркатычных сродкаў, незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі.

Для супольнага супрацьстаяння новым пагрозам і выклікам Беларусь і Егіпет будуць арганізоўваць кансультацыі, абменьвацца інфармацыяй і досведам, рыхтаваць кадры, праводзіць супольныя трэніроўкі, развіваць узаемадзеянне ў іншых сферах.

Лукашэнка прыбыў у Егіпет 15 студзеня з двухдзённым візітам, пасля чаго скіруецца ў Судан.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках