30 красавiка 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Боўі і Леанард Коэн намінаваныя на Brit Awards

Дэвід Боўі і Леанард Коэн намінаваныя на Brit Awards
Леанард Коэн

Брытанскі рок-спявак Дэвід Боўі і канадскі выканаўца і паэт Леанард Коэн пасмяротна намінаваныя на папулярную музычную прэмію.

Пра гэта гаворыцца на сайце, прысвечаным уручэнню брытанскай узнагароды ў галіне поп-музыкі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Імя Боўі значыцца ў катэгорыі «брытанскі сольны выканаўца». Нароўні з ім там названыя паэт-песеннік Дэвід Крэйг, рэпер Кано, соўл-спявак Майкл Ківанука і музычны прадусар Скепта (Джозаф Джуніяра Адэнуга).

Коэн уключаны ў катэгорыю «міжнародны сольны выканаўца». За перамогу ў гэтай намінацыі будуць змагацца амерыканскі спявак і мультыінструменталіст Бруна Марс (Пітэр Джын Эрнандэс), амерыканскі інды-фолк-калектыў Bon Iver, канадскі хіп-хоп выканаўца Дрэйк (Обры Дрэйк Грэм) і канадскі аўтар песняў і прадусар, вядомы як Уікнд (Абель Маконен Тэсфае).

Зоркі, якія пайшлі ад нас у 2016 годзе

Дэвід Боўі (сапраўднае імя – Дэвід Роберт Джонс) нарадзіўся 8 студзеня 1947 года ў Лондане. Вядомасць спеваку прынесла ў 1969 годзе песня Space Oddity, якая патрапіла ў першую пяцёрку брытанскага хіт-параду. Першым паспяховым альбомам стаў The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars, які выйшаў у 1972 годзе.

За час сваёй амаль паўвекавой музычнай кар'еры Боўі прадаў больш за 136 млн гукавых носьбітаў. Боўі спрабаваў сябе ў мностве стыляў: псіхадэлік-поп, арт-рок, глэм-рок, праводзіў электронныя эксперыменты. Ён памёр у студзені 2016 года пасля паўтара года барацьбы з ракам.

Леанард Коэн нарадзіўся ў 1934 годзе ў канадскай правінцыі Квебек. У 1966 годзе ён пераехаў у ЗША, дзе і пачалася ягоная музычная кар'ера. Сусветную вядомасць яму прынеслі такія хіты, як Hallelujah і Suzanne. Коэн быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу. У апошнія гады спявак жыў у Лос-Анджэлесе. Ён памёр у лістападзе 2016 года ва ўзросце 82 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках