2 траўня 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскі ігральны бізнэс сыходзіць з Беларусі

18
Эстонскі ігральны бізнэс сыходзіць з Беларусі

З беларускага рынку сыходзяць нават ігральныя кампаніі.

За мінулы год ігральны рынак Беларусі не далічыўся сямі кампаній з ліцэнзіямі. У лік тых, хто расчараваўся даходамі, патрапіў і адзін з самых значных гульцоў - эстонскі холдынг Olympic Entertainment Group (OEG), піша «Заўтра тваёй краіны».

Згодна з апублікаванай аператыўнай інфармацыяй, даход OEG на беларускім рынку склаў усяго 200 тысяч еўраў, скараціўшыся на 76,8%.

Гэта - найгоршы вынік сярод краін, дзе прысутнічае бізнэс эстонскага мільянера Арміна Кару. Гэты факт прымусіў OEG ліквідаваць летась свой бізнэс на тэрыторыі Беларусі.

«OEG сыходзіць з беларускага рынку азартных гульняў праз неэфектыўныя аперацыі, выкліканыя макраэканамічнай сітуацыяй і слабымі перспектывамі для павышэння рэнтабельнасці ў Беларусі», - паведаміла кіраўніцтва на сайце кампаніі аб згортванні аперацый у Беларусі.

На беларускім рынку холдынг OEG прысутнічаў з 2006 года і валодаў амаль дзясяткам казіно і залаў гульнявых аўтаматаў.

Агульны даход OEG у 2016 годзе склаў 174,5 мільёнаў еўра, павялічыўшыся за год на 12,6%. Найлепшымі ў аб'ёмах сталі рынкі Латвіі (60,6 мільёнаў еўра, прырост на 17,7%) і Эстоніі (39,2 мільёнаў еўра, прырост на 16,5%). У дынаміцы (прырост на 3752%) лідараваў мальтыйскі рынак. Падзенне аб'ёмаў даходаў, акрамя Беларусі, было зафіксаванае таксама ў Польшчы - на 43,8% (13,3 млн еўра). OEG працуе таксама ў Літве, Славаччыне і Італіі.

Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, на 1 студзеня 2017 года 108 кампаніям былі выдадзеныя спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на вядзенне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу. На 1 студзеня 2016 года кампаній з ліцэнзіямі было 115. За мінулы год на беларускі рынак прыйшло пяць новых кампаній «Альма», «Новамарс», «Квінціч», «Стаўка-Бэт» і «БетВін».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках