2 траўня 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла пастаўкі садавіны і агародніны з Бурундзі праз Беларусь

6
Расея забараніла пастаўкі садавіны і агародніны з Бурундзі праз Беларусь

«Рассельгаснагляд» перакрыў чарговы экзатычны канал увозу санкцыйнай прадукцыі.

«Рассельгаснагляд» чарговым разам перастрахоўваецца, спасылаючыся на тое, што адбылося значнае павелічэнне аб'ёмаў паставак у Расейскую Федэрацыю «расліннай прадукцыі паходжаннем з Рэспублікі Бурундзі ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Рэспублікі Беларусь». Да таго ж у расейцаў адсутнічае інфармацыя аб аб'ёмах вырошчвання і вытворчасці названай прадукцыі ў Бурундзі, паведамляе euroradio.fm.

Таму, каб не дапусціць увоз на расейскую тэрыторыю сельгаспрадукцыі з краін, якія трапілі пад абмежаванні, з 16 студзеня 2017-га дазволеныя толькі наўпроставыя пастаўкі з Бурундзі, маленькай краіны ва Усходняй Афрыцы. Яна павінна мець суправаджальныя дакументы, выдадзеныя ў Рэспубліцы Бурундзі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках