2 траўня 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік менскага «Дынама» параўнаў гульцоў з чародкай кажаноў

Настаўнік менскага «Дынама» параўнаў гульцоў з чародкай кажаноў
ФОТА: Сяргей Шэлег

Крэйг Вудкрафт напярэдадні матчу супраць «Адмірала» пракаментаваў складаны выезд падапечных ва Уладзівасток.

- Мабыць, гэтая паездка - адна з самых складаных у рэгулярным чэмпіянаце. Мы занадта шмат часу праводзім у дарозе: у аэрапорце, у самалёце...Вядома, гэта адбіваецца на гульцах.

Думаю, мы змаглі належным чынам да гэтага падрыхтавацца. Усе каманды лётаюць на Усход, таму ўсе сутыкаюцца з гэтым. Клуб пастараўся зрабіць усё, каб каманда нават у такіх варунках адчувала сябе добра. Шчыра кажучы, цяпер каманда падобная на чараду кажаноў, актыўных толькі ў цёмны час сутак. Падчас паездкі мы жывем паводле менскага часу, таму ўся наша актыўнасць прыпадае на начны перыяд адпаведна мясцоваму часу. Параўнанне, вядома, смешнае, але доля праўды ў гэтым ёсць.

Наш заўтрашні спаборнік - «Адмірал. Я заўсёды кажу, што кожны матч у лізе - гэта цяжкае выпрабаванне. Цяпер «Адміралу», як і нам вельмі патрэбныя балы. Нам трэба быць упэўненымі, што заўтрашняя перамога нам патрэбная больш. Яны - вельмі небяспечная каманда, яны выдатна згулялі супраць нас у Менску, таму заўтра мы павінны пастарацца знайсці ключы да іх абароны, - цытуе настаўніка афіцыйны сайт «зуброў».

Дарэчы, арэна ва Уладзівастоку знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж аэрапортам і гатэлем і ледзь трапляе ў рысу горада. Для нагляднасці прыклад. У Менску ўсе каманды жывуць у гатэлі на праспекце Пераможцаў, а арэна знаходзіцца пасярэдзіне шляху паміж аэрапортам і гатэлем. Атрымліваем арэну ля Кургана Славы.

Матч «Адмірал» - «Дынама» Мн стартуе 16 студзеня а 12.30 паводле беларускага часу.

Раней «Дынама» ў Пекіне перапыніла серыю паразаў. У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» перамагло ў гасцях у «Куньлуль Рэд Стары» (Пекін) з лікам 3:2, перапыніўшы серыю з трох паразаў.

Пасля 47 матчаў у «Дынама» 79 балаў і 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках