2 траўня 2024, Чацвер, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На гэтым тыдні захаваецца марознае надвор'е

Сіноптыкі: На гэтым тыдні захаваецца марознае надвор'е
Фота: Reuters

Надвор'е на гэтым тыдні будзе ўмерана марозным, практычна без ападкаў.

Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай вільготнай паветранай масе. Слупкі тэрмометраў будуць паўзці ўніз, і толькі ў чацвер крыху пацяплее. Пра гэта tut.by распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 17 студзеня, у асобных раёнах невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы -4 .. -10°С, пры праясненнях -11... -13°С, удзень -2.. -8°С.

18 студзеня будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы -8...-15 °С, пры праясненнях да -18°С; удзень -4... -9°С.

У ноч на Вадохрышча чакаецца ўмерана марознае надвор'е: уначы -5.. -11°С, на паўднёва-ўсходняй палове -12... -16°С, пры праясненнях да -18°С; удзень ад 0 на паўночным захадзе да -7°С на поўдні. Уначы ў крайніх паўночных раёнах невялікі снег. Удзень пераважна на паўночнай палове рэспублікі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, на паўночным захадзе, удзень з дажджом), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Далей уладу над надвор'ем возьме Атлантыка, і ў Беларусь зноў накіруецца сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра, і тэмпература пачне павышацца, цяплей будзе на поўначы, халадней на поўдні краіны.

У пятніцу ў асобных раёнах рэспублікі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -1.. -8°С, пры праясненнях на паўднёвым захадзе да -11°С; максімальная ўдзень -5.. +2°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках