2 траўня 2024, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўладныя аналітыкі: У гэтым годзе Расея збіраецца змяніць Лукашэнку

63
Праўладныя аналітыкі: У гэтым годзе Расея збіраецца змяніць Лукашэнку

Паміж «братэрскімі» рэжымамі абвастрыліся рознагалоссі ў фундаментальных пытаннях.

Цэнтр палітычных і замежнапалітычных даследаванняў у пачатку гэтага года апублікаваў новы даклад аб беларуска-расейскіх стасунках. Ён мае назву .«Аднабаковыя дзеянні Расейскай Федэрацыі ў дачыненні Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе».

Аўтарамі выступілі кіраўнікі Цэнтра Арсеній Сівіцкі і Юрый Царык. Папярэдні іх даклад «Беларусь у кантэксце супрацьстаяння Расея—NATO» нарабіў шмат шуму ў расейскай медыяпрасторы, а аўтараў сталі вінаваціць у русафобіі і пагражаць турмой, піша nn.by.

Новы даклад не менш крытычны ў сваіх ацэнках. У самым пачатку экспэрты ставяць пытанне, што цягам першых дзесяці месяцаў 2017 года Расея паспрабуе забяспечыць поўны вайскова-палітычны кантроль над Беларуссю.

«Цяпер беларуска-расейскія стасункі характарызуюцца поўнамаштабным комплексным крызісам, які ўключае як рознагалоссі ў канкрэтных пытаннях эканамічнага зместу, так і супярэчнасці ў фундаментальных пытаннях стратэгічнага і вайскова-палітычнага характару», — мяркуе Сівіцкі і Царык.

Сярод самых вострых пытанняў беларуска-расейскіх стасункаў аўтары называюць: 1) Ціск на Беларусь з мэтай размяшчэння на тэрыторыі краіны расейскіх войскаў на сталай аснове. 2) Няўзгоднены з беларускай стараной план аб адпраўцы ў Беларусь 4162 вагонаў з вайсковымі грузамі.

3) Нязгода беларускай стараны на аплату расейскага газу кантрактным коштам у сувязі са значным зніжэннем коштаў сусветных энэрганосьбітаў у параўнанні з узроўнем, зафіксаваным у кантракце, а таксама шэраг іншых пунктаў.

«У варунках комплекснага крызісу беларуска-расейскіх стасункаў, а таксама ўлічваючы ход развіцця міжнароднай сітуацыі і расейскай унутранай палітыкі, расейская старана атрымлівае ўсё больш стымулаў для развязання сітуацыі, якая складваецца ў аднабаковым парадку.

Такое развязанне сітуацыі ў забеспячэнні поўнага вайскова-палітычнага кантролю расейскай стараной над Рэспублікай Беларусь у аднабаковым парадку, ці то ў выніку змены рэжыму або выкарыстання крайніх формаў ціску на дзейнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь», — мяркуюць аналітыкі.

Фактычна падымаецца пытанне, што ў гэтым годзе Расея можа паспрабаваць зрынуць Аляксандра Лукашэнку і на ягонае месца прывесці больш лаяльнага для сябе кіраўніка.

«З боку расейскага грамадскага меркавання легітымнасць можа быць забяспечаная ў рамках двух тыпаў развіцця падзей. Першы тып: дзейнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь нібыта стала ахвярай выступаў «празаходняй нацыяналістычнай апазіцыі», а Расейская Федэрацыя, умешваючыся ў сітуацыю, «спрыяе аднаўленню законнай улады і канстытуцыйнага парадку».

Развіццё другога тыпу можа быць у тым, што дзейнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь само адвярнулася ад Расеі і стала хаўруснікам Захаду супраць Масквы. У такім выпадку Расейская Федэрацыя будзе проста абараняць свае нацыянальныя інтарэсы», — мяркуюць экспэрты.

«Расейская старана значна актывізавала працу з ультраправымі элементамі ў Беларусі. Гэтаму спрыяе ў тым ліку супярэчлівая палітыка беларускіх сілавых устаноў у дачыненні да фанацкіх груповак», — пішуць Сівіцкі і Царык аб інструментах расейскай стараны ў выкананні свайго плана.

Яшчэ адной з пераваг расейскай стараны называецца праца са спецслужбамі. «Гэтая перавага ў больш высокім узроўні рэсурснай забяспечанасці, кадравым патэнцыяле адпаведных расейскіх устаноў (да іх з нядаўніх часоў дадалася таксама Расгвардыя, у структуры якой створана ўласная выведка), так і ў іх здольнасці ўплываць на працу беларускіх контрагентаў праз афіцыйныя каналы і неафіцыйныя».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках