3 траўня 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пабіліся праз месца на паркоўцы

54
Менчукі пабіліся праз месца на паркоўцы

Суседзі не падзялілі расчышчанае ад снегу парковачнае месца каля дома.

У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 33-гадовага мужчыну, які збіў свайго суседа праз месца для паркоўкі ў двары дома на вуліцы Авангарднай. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч.

Канфлікт паміж суседзямі адбыўся 5 студзеня. 49-гадовы мужчына расчысціў у двары дома парковачнае месца для аўтамабіля жонкі, якая павінна была неўзабаве вярнуцца з працы. Але пакуль ён адносіў рыдлёўку, на гэта месца свой аўтамабіль прыпаркаваў сусед. Мужчына папрасіў яго пераставіць аўтамабіль, але той адмовіўся.

Завязалася бойка, у выніку якой 33-гадовы мужчына нанёс свайму апаненту ўдар у пахвіну і ў вочы. З траўмамі пацярпелы быў шпіталізаваны ў клінічны шпіталь, дзе яму зрабілі ампутацыю органа ў пахвіне.

Мужчыну-забіяку затрымалі. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула 155 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання з неасцярожнасці). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да 2 гадоў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках