3 траўня 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Паляк катаецца на санках, зачапіўшыся за трамвай

7
Відэахіт: Паляк катаецца на санках, зачапіўшыся за трамвай

Жыхар Эльблонгу абраў незвычайны спосаб перамяшчэння па горадзе.

Малады жыхар Эльблонгу (Elbląg), размешчанага ў паўночна-ўсходняй Польшчы, наважыў пракаціцца арыгінальным спосабам на вуліцах свайго горада: ён прычапіў санкі ззаду трамвая, паведамляе «Польскае радыё».

Яму дапамагалі два сябры, якія запісвалі ролік. У паліцыю пра «забаву» маладзёнаў паведаміў журналіст мясцовай газеты, які быў сведкам здарэння.

Праваахоўныя органы цяпер шукаюць мужчын.

Паліцыя адзначае, што «паездка» на санках магла б стаць для мужчыны апошняй, калі б пры заносе ён трапіў пад сустрэчны трамвай. Акрамя таго, ззаду за санкамі рухаўся наступны трамвай.

Кожны з трох мужчын у выпадку ўстанаўлення іх асобы можа быць аштрафаваны на 500 злотых (115 еўраў) за злоснае хуліганства.

Гэта чарговы выпадак, калі маладыя жыхары Эльблонгу арыгінальным спосабам «перамяшчаюцца» па горадзе. У кастрычніку мінулага года на даху аўтобуса быў заўважаны 23-гадовы хлопец. Ягоную асобу паліцыі ўдалося ўстанавіць. Маладзён быў аштрафаваны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках