30 красавiка 2024, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай размясціў міжкантынентальныя ракеты каля мяжы з Расеяй

37
Кітай размясціў міжкантынентальныя ракеты каля мяжы з Расеяй
Фота: Twitter / @PLA_Photo_bot

Далёкасць палёту ракеты DF-41 складае да 14 тысяч кіламетраў, яна можа несці ад 10 да 12 боегаловак.

Кітай размясціў міжкантынентальныя балістычныя ракеты Dongfeng-41 (DF-41) у паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян, што мяжуе з Расеяй. Пра гэта ў аўторак, 24 студзеня, паведамляе газета Global Times.

Раней у інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі ракетных комплексаў, зробленыя ў правінцыі Хэйлунцзян.

Як мяркуецца, Кітай збіраецца паставіць на баявое дзяжурства тры брыгады з ракетамі DF-41. Адно з падраздзяленняў ужо знаходзіцца ў горадзе Сіньян у цэнтральнай правінцыі Хэнань, другое — у правінцыі Хэйлунцзян, а трэцяе — у Сіньцзян-Уйгурскім раёне на паўночным захадзе Кітая, паведамляе РІА «Новости».

Вайсковыя эксперты ўважаюць, што размяшчэнне ракет звязана з заканчэннем навукова-даследчых і вытворчых работ. Тым не менш, як адзначае газета, многія СМІ лічаць, што падставай паслужылі «правакацыйныя заявы» прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Кітай.

Далёкасць палёту DF-41 можа складаць да 14 тысяч кіламетраў, мяркуецца, што ракета здольная несці ад 10 да 12 боегаловак.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках