30 красавiка 2024, aўторак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарах пад Сочы ратавальнікі знайшлі беларускіх сноўбардыстаў, якія заблукалі

1
У гарах пад Сочы ратавальнікі знайшлі беларускіх сноўбардыстаў, якія заблукалі
Фота: mountain.ru

На шчасце, дапамога медыкаў турыстам з Менска не спатрэбілася.

У панядзелак увечары, 23 студзеня, расейскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра двух турыстаў з Беларусі, што заблукалі ў гарах. Пра гэта паведаміў партал kuban24.tv са спасылкай на выратавальную службу.

Высветлілася, што ў гарах заблукалі сноўбардысты з Менска. Пошукавая аперацыя пачалася а 18.30.

Турыстаў знайшлі ў той жа дзень на паўднёвым схіле хрыбта Айбга – іх вывелі са складанага горнага рэльефу ў бяспечны раён на тэрыторыю гарналыжнага курорта «Ружа Хутар».

Дапамога медыкаў мужчынам не спатрэбілася.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках