30 красавiка 2024, aўторак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія ліберал-дэмакраты патрабуюць новы рэферэндум аб Brexit

1
Брытанскія ліберал-дэмакраты патрабуюць новы рэферэндум аб Brexit
ФОТА: UKREP.BE

Палітыкі мяркуюць, што брытанцы павінны атрымаць шанец канчаткова вызначыцца, што рабіць ураду.

Ліберал-дэмакратычная партыя Вялікабрытаніі патрабуе даць выбарцам другі шанец і правесці канчатковы рэферэндум аб выхадзе з Еўразвязу. Інакш яны пагражаюць у парламенце галасаваць супраць пачатку працэсу Brexit.

Як паведамляе The Independent (пераклад — zn.ua), партыя пахваліла Вярхоўны суд за пастанову, якая забараняе ўраду без ухвалення брытанскага парламента звяртацца да артыкула 50 Лісабонскага пагаднення і пачынаць працэс адмовы ад сяброўства ў ЕЗ. Лідар ліберал-дэмакратаў Цім Фарон сказаў, што пытанне Brexit «ніколі не краналася юрыдычных аргументаў». Ён падкрэсліў, што людзям трэба «даць права сказаць, што адбудзецца далей».

«Гэты кансерватыўны ўрад, добразычлівы да Brexit, заўсёды гучна кажа аб дэмакратычных працэсах, калі ім гэта выгадна. Але яны ніколі не дадуць людзям сказаць, што трэба зрабіць», - сказаў Фарон.

«Ліберал-дэмакраты заяўляюць выразна. Мы патрабуем народнае галасаванне аб канчатковай пастанове. І без гэтага мы не будзем галасаваць за артыкул 50», - дадаў ён.

Брытанскі ўрад запэўнівае, што ў яго ўжо ёсць паўнамоцтвы звярнуцца да артыкула 50 Лісабонскай дамовы, якая прадугледжвае парадак выхаду краінаў з ЕЗ і пачаць перамовы аб будучых дачыненнях. Аднак Вярхоўны суд вынес пастанову, якая забараняе гэта рабіць без ухвалення парламенту.

Раней брытанскія ліберал-дэмакраты запэўнівалі, што прымуць пастанову выбарцаў на рэферэндуме, якой бы яна не была. Нагадаем, што ў партыі цяпер ёсць толькі 8 месцаў у Палаце супольнасцяў брытанскага парламента.

Раней паведамлялася, што Тэрэза Мэй паведаміла аб намеры пакінуць агульны рынак ЕЗ, бо выхад з ЕЗ без гэтага будзе не поўным. Такі варыянт выхаду можа мець адчувальныя эканамічныя наступствы як для Вялікай Брытаніі, так і для ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках