30 красавiка 2024, aўторак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт «Лідскага піва» запрацаваў па-беларуску

6
Сайт «Лідскага піва» запрацаваў па-беларуску

Асноўны акцэнт на сайце зроблены на магчымасці «павандраваць у часе», разглядаючы краявіды Ліды XIX–XXI стагоддзяў.

Асноўны акцэнт на сайце зроблены на магчымасці «павандраваць ў часе», разглядаючы краявіды Ліды XIX–XXI стагоддзяў. Галоўная старонка сайта - гэта стужка, асновай для якой сталі эксклюзіўныя ілюстрацыі мастака і графічнага дызайнера Лёшы Лімонава. Матывы для сюжэтаў з'явіліся дзякуючы багатай гісторыі рэгіёну і самога «Лідскага піва». Крыніцай фактаў стала кніга лідскага гісторыка Валерыя Сліўкіна, паведамляе s13.ru.

«Папярэдняя версія сайта адкрылася ў 2011 годзе, за гэты час яна састарэла і перастала спраўляцца з усімі ўскладзенымі на яе задачамі. Сёння сайт не толькі абнавіўся вонкава, але і перайшоў на дамэн lidskae.by і адразу запрацаваў у беларускамоўнай версіі. Гэтыя змены не выпадковыя і вельмі важныя для нас. Даменнае імя і сайт на «мове» падкрэсліваюць беларускія карані кампаніі і адсылаюць да флагману піўнога брэнду «Лідскае». Частка прадуктаў ААТ «Лідскае піва» — піва «Лідскае» і крафтавая «Калекцыя Майстра» — ужо «камунікуюць» са спажыўцамі па-беларуску. Новы сайт будзе развіваць нашу карпаратыўную сацыяльную місію пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў кампаніі і за яе межамі. Усяго ў сайта будзе 3 моўныя версіі: расейская і ангельская запрацуюць у лютым. Карыстальнікі змогуць чытаць сайт на той мове, на якой яны лепш успрымаюць інфармацыю», — адзначыла Ірына Капілава, дырэктар маркетынгу ААТ «Лідскае піва».

Спасылкі на гэтыя праекты вынесены на галоўную старонку асобна. У раздзеле «Кампанія» сабрана інфармацыя аб заводзе, уключаючы ўзнагароды. Блок «#Лідскае» распавядае пра «Лідскія бары» і аб тым, як трапіць на экскурсію на завод.

Для гатункаў піва, знятых з вытворчасці, створаны «Піўны архіў», які захавае візуальны вобраз бутэлькі альбо этыкеткі і апісанне гатунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках