4 траўня 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваслаўны святар: Хрысціянін можа быць нязгодным з дзейнай уладай

24
Праваслаўны святар: Хрысціянін можа быць нязгодным з дзейнай уладай

Евангелле вучыць быць адказным за тое, што адбываецца ў сваёй краіне.

Хрысціянства не абмяжоўваецца адной краінай або адной нацыянальнасцю, заявіў у сваім відэаблогу «Бацюшка адкажа» беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кухта. З іншага боку, адзначыў ён, няма нічога ганебнага ў тым, каб любіць свой дом, краіну або сям’ю.

«Гэта не супярэчыць хрысціянскаму вучэнню. Я павінен быць адказным за тое, што адбываецца ў сваёй краіне. Павінен клапаціцца пра сваіх блізкіх», — падкрэсліў ён, адзначыўшы пры гэтым, што хрысціянін можа быць нязгодным з дзеючай уладай, пiша krynica.info.

«Іншая справа, што патрыятызм, любоў да Радзімы бывае не толькі мірны і стваральны. Гора-патрыёты, байцы канапавых войскаў вельмі любяць паліць брудам суседнія краіны. Я пра тых, хто ўпэўнены, што менавіта заходнія шпіёны ім гадзяць ў пад’ездзе, аблічваюць на касе і паніжаюць заробак. Калі б не было Захаду, яго варта было б прыдумаць — вельмі зручнае пудзіла, адцягвае ад надзённых праблем.

Заявіўшы, што няма ідэальнай палітычнай сістэмы, Аляксандр Кухта адзначыў між тым, што лепшай сістэмай праўлення з існуючых уважае дэмакратыю. «Яна не дае сканцэнтравацца ўладзе ў руках аднаго чалавека. Яна стварае ў грамадстве складаную сістэму проціваг, не дазваляючы нам скаціцца ў крайнасці. І гэта добра, бо чалавек слабы. Нават найлепшы кіраўнік з неабмежаванай уладай рана ці позна памыляецца, і памылкі такога чалавека могуць быць фатальнымі. Але гэта асабістая пазіцыя», — падкрэсліў ён.

Са слоў святара, для хрысціяніна хрысціянскія каштоўнасці павінны быць вышэйшыя за дзяржаўныя. «Я магу быць хрысціянінам бясконца паслухмяным закону, патрыётам сваёй Радзімы, але калі звычаі або законы ў маёй краіне супярэчаць запаведзям, то запаведзі для мяне важнейшыя. Мая іерархія каштоўнасцяў на першае месца ставіць паслухмянасць Хрысту, і толькі потым доўг Айчыне», — падкрэсліў Аляксандр Кухта, нагадаўшы, што праз нелаяльнасць улады загінула мноства хрысціян, пачынаючы з Рымскай імперыі.

Святар асабліва падкрэсліў, што няправільна прывязваць хрысціянства да асобнай краіны і нацыянальнасці. «Праваслаўны не значыць расейскі. Паляк не значыць каталік. Праваслаўны не значыць манархіст і вялікадзяржаўны шавініст», — сказаў ён, нагадаўшы, што адной з прычын па якіх укрыжавалі Хрыста было тое, што Ён не быў у дастатковай ступені нацыяналістам для габрэяў, якія чакалі прыходу Месіі для збавення іх ад рымлян.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках