4 траўня 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абвясціў пра пачатак будаўніцтва сцяны з Мексікай

10
Трамп абвясціў пра пачатак будаўніцтва сцяны з Мексікай

Дональд Трамп таксама падпіша сёння некалькі ўказаў, якія абмяжоўваюць уезд у ЗША эмігрантам з Блізкага Усходу.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра пачатак будаўніцтва сцяны на сухапутнай мяжы з Мексікай у сераду.

Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter, паведамляе РБК.

«Заўтра плануецца вялікі дзень у пытаннях нацыянальнай бяспекі. Сярод многіх іншых рэчаў, мы пабудуем сцяну!» - напісаў Трамп.

Раней стала вядома, што Дональд Трамп мае намер у сераду падпісаць некалькі ўказаў, якія датычацца абмежаванняў на ўезд у ЗША для ураджэнцаў краін Блізкага Усходу.

Пра гэта паведамляў Reuters са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве ўнутранай бяспекі і групу кангрэсменаў. Паводле звестак агенцтва, новыя законы, якія абмяжуюць магчымасці для ўезду ў Злучаныя Штаты ўцекачам, а таксама асобам з дзейнымі амерыканскімі візамі з Ірака, Ірана, Лівіі, Самалі, Судана, Сірыі і Емена.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках