3 траўня 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хочаш другое дзіцяці? Заплаці падатак на дармаедства!»

25
«Хочаш другое дзіцяці? Заплаці падатак на дармаедства!»

Нядаўнія папраўкі Лукашэнкі да дэкрэту больш за ўсё абураюць беларусаў.

Агрэсіўна сустрэлі чыноўнікі журналістаў «Белсата», якія прыехалі ў вёску Пракісель у Холмецкім сельсавеце на Гомельшчыне. Прадстаўнікі СМІ хацелі пагаварыць тут з так званымі дармаедамі. Аднак хутка высветлілася, што тэма «лістоў шчасця» застаецца пад грыфам «сакрэтна».

«Што вы прыехалі сюды свае законы ўсталёўваць?!», — накінуўся на журналістаў старшыня Холмецкага сельсавета Сцяпан Юшкевіч.

Кожны дзесяты — «дармаед»

А гэта мясцовая пошта — установа, якая выклікае апошнім часам трывогу значнай часткі мясцовых жыхароў. Менавіта сюды адзін за адным прыходзяць позвы на спагнанне падатку на «дармаедства». «Лісты шчасця» атрымалі ўжо больш за 10% жыхароў Пракіселя. І гэта далёка не канец.

«Мне прыйшло 360, сыну 180 рублёў», — кажа жыхарка вёскі Пракісель Святлана Гулу.

Жанчына і яе сын не могуць уладкавацца на працу, таму што яе проста няма.

«Штаты набраныя на фермах. Людзі там не патрэбныя. Людзі прыходзяць, а іх не бяруць. Куды ісці?», — абураецца спадарыня Святлана.

Украінка, якая жыве ў Расеі, таксама атрымала разлік за дармаедства

Адзінае месца, якое працаўладкавала частку мясцовага насельніцтва, — агракамбінат «Холмеч». Аднак прадпрыемства з розных прычынаў вымушанае скарачаць колькасць працоўных месцаў. Большасць моладзі з Пракіселя і навакольных паселішчаў з'ехала ў пошуках працы. Але і іх не мінуў падатак на «дармаедства». Мясцовая жыхарка Святлана Коваль распавяла, што «ліст шчасця» атрымала яе нявестка, грамадзянка Украіны, прапісаная ў вёсцы, якая афіцыйна працуе ў Расеі.

Або працуй цяжарнай, або плаці падатак

Колькасць асоб, якія трапілі ў чорны спіс, працягвае мясцовая жыхарка Святлана Цубатова. Дзяржава прызнала жанчыну дармаедам за тое, што тая вырашыла нарадзіць другое дзіця.

Падатковая дрэнна працуе

Дэкрэт Лукашэнкі №3 «Аб сацыяльным утрыманстве» ўжо атрымаў сярод жыхароў краіны статус антынароднага. Згодна з дакументам, асобы, якія не бяруць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, павінны плаціць падатак. На думку праваабаронцаў, дэкрэт ударыў па самых слаба абароненых грамадзянах.

«Падатковая дрэнна папрацавала, калі складала гэтыя спісы. Гэта для падатковай дадатковая праца, ім таксама яна не падабаецца, таму і атрымалася праз пень калоду. У выніку паведамленні прыходзяць людзям, якія не маюць ніякага дачынення да дэкрэту №3», — адзначыў праваабаронца Васіль Палякоў.

Кіраўніцтва Холмецкага сельсавета не бачыць праблемы ў дэкрэце

Віну за існую сітуацыю ўскладаюць на плечы людзей.

«Калі ж яны адмовіліся працаваць. Што за імі бегаць? Усім была прапанаваная праца!», — упэўнены спадар Юшкевіч, старшыня сельсавета.

Усяго ў Беларусі лісты шчасця атрымалі больш за 400 000 чалавек. Пераважная большасць так званых «дармаедаў» пакуль не заплацілі падатак.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках