4 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі скрадзеную карціну Івана Шышкіна

5
У Беларусі знайшлі скрадзеную карціну Івана Шышкіна
Фота: sb.by

Знакамітую карціну «Лес. Елкі» хацелі прадаць за 100 тысяч даляраў і 3 кг какаіну.

У Беларусі знайшлі скрадзеную ў 2013 годзе з гісторыка-мастацкага музея горада Вязнікі Уладзімірскай вобласці Расеі карціну Івана Шышкіна «Лес. Елкі».

Адбылося гэта падчас затрымання удзельнікаў злачыннай групоўкі, піша газета «СБ. Беларусь сегодня».

Карціну збіраліся прадаць нейкаму нелегальнаму пакупніку з замежжа за 100 тысяч даляраў і 3 кг какаіну. Аднак беларускія аператыўнікі распрацоўвалі злачынную групу, якая займалася распаўсюджваннем у нашай краіне наркотыкаў, якія пастаўляліся з Расеі. Затрыманне лідара групоўкі байцамі спецпадраздзялення «Алмаз» адбылося ў Менскім раёне. Адначасова схапілі і іншых удзельнікаў, у аднаго з іх і знайшлі карціну.

Высветлілася, што твор мастацтва, выкрадзены з музея, прывезлі ў нашу краіну для паказу замежнаму пакупніку, але дамовіцца аб цане не ўдалося. Карціну зноў выставілі на нелегальны продаж. Дарэчы, як стала вядома, некалькі гадоў таму «Лес. Елкі» прапаноўвалася на еўрапейскіх падпольных інтэрнэт-аўкцыёнах, цана даходзіла да 2 мільёнаў даляраў.

Карціну перадалі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі для правядзення экспэртызы.

Карціны Івана Шышкіна і яшчэ двух расейскіх перасоўнікаў скралі з музея Уладзімірскай вобласці ў жніўні 2013 года. Трое рабаўнікоў схаваліся ў музеі перад яго закрыццём, а 23:00 з'явіліся ў масках перад 62-гадовай вартаўніцай і прыгразілі ёй расправай. Затым звязалі яе і скралі палатно.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках