3 траўня 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў заспявае з Вайцюшкевічам у Вільні

1
Някляеў заспявае з Вайцюшкевічам у Вільні

Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт «Нашы каханыя».

4 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць у Вільні юбілейны канцэрт «Нашы каханыя», прымеркаваны да 10-годдзя супольнай творчасці музыкі і паэта. Прычым на мерапрыемстве Уладзімір Някляеў будзе не толькі чытаць вершы, але і спяваць, паведамляе tut.by.

- Мала хто ведае, што Някляеў не толькі геніяльны паэт, але і таленавіты спявак, - распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. - І калі ён піша вершы на музыку, то заўсёды запісвае чарнавую версію са сваім вакалам. Потым мы часта спрачаемся, і часам доўга, як лепш выконваць песню.

- На сцэне я ўсё жыццё, але не спяваў на публіцы ўжо даўно. Апошнім разам яшчэ ў пачатку 80-х у Калоннай зале Дома саюзаў на вечары паэта Льва Ашаніна, аўтара геніяльных песень «Эх, дарогі», «Цячэ рака Волга» і іншых, - успамінае Уладзімір Някляеў.

Пачуць першы афіцыйны фрагмент дуэта Някляева і Вайцюшкевіча можна ў спецыяльным відэароліку.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 31,5 да 47,5 рублёў. Апошняя партыя квіткоў прадаецца толькі ў «Тэатральнай касе «(Менск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395-05-65, (033) 655-55-96.

Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт, дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы. Падаць дакументы на бясплатную візу неабходна з 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Поўная інструкцыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках