4 траўня 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падстрэленага міліцыяй на Новы год менчука перавялі ў следчы ізалятар

62
Падстрэленага міліцыяй на Новы год менчука перавялі ў следчы ізалятар
ФОТА: ПАВЕЛ ДАБРАВОЛЬСКІ, TUT.BY

Міліцыянт, які страляў, знаходзіцца ў адпачынку.

Менчука Андрэя, у якога 1 студзеня стрэліў 23-гадовы сяржант міліцыі, нават перавялі са шпіталю ў следчы ізалятар. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

- Андрэя са шпіталя ўжо перавезлі ў следчы ізалятар, значыць, яму ўжо лепш, - распавядаюць tut.by сябры менчука.

Нагадаем, кампанія адзначала Новы год у кватэры маладой сям'і на праспекце Любімава ў Менску. Бліжэй да раніцы ў дзверы пагрукаў сусед з просьбай зрабіць гук тэлевізара цішэйшым, а а 6.45 - патэлефанаваў міліцыянт. Ён прабыў сам-насам з 28-гадовым Андрэем усяго дзве хвіліны, і раздаліся стрэлы. Пазней сталічная міліцыя заявіць: хлопец спрабаваў завалодаць табельнай зброяй, ударыў некалькі разоў вартавога парадку па галаве і пачалася барацьба, падчас якой міліцыянт стрэліў.

Хроніка падзей 1 студзеня 2017 года

6.00 - у дзверы маладой сям'і пагрукаў сусед і папрасіў зрабіць музыку цішэйшай.

6.45 - у кватэру патэлефанаваў міліцыянт, на лесвічную пляцоўку выйшаў гаспадар.

6.47 - пачуліся стрэлы.

6.52 - выклікалі хуткую.

Абодвух даставілі ў вайсковы шпіталь.

Да палаты Андрэя ў рэанімацыі выставілі канвой, родных не пускалі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч.2 арт.363 КК «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак».

- У момант здарэння мянчук знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, паводле папярэдніх звестак, у ягонай крыві знаходзілася блізу 2 праміле, але дакладную лічбу ўсталююць экспэрты, - казаў адразу пасля здарэння Сяргей Кабаковіч, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

23-гадовы сяржант ад якіх-небудзь каментароў адмовіўся.

- Ён цяпер у адпачынку, - адказалі ў дзяжурнай частцы РУУС Маскоўскага раёна.

Міліцыя і пракуратура правярае, наколькі ён законна ўжыў зброю. Расследаванне прадаўжаецца.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках