4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыі Калядзічы гарэў цягнік Менск - Адлер

9
На станцыі Калядзічы гарэў цягнік Менск - Адлер

Пяць вагонаў з пасажырамі давялося адчапіць ад цеплавоза, які загарэўся.

Сёння на станцыі Калядзічы загарэўся цеплавоз пасажырскага цягніка Менск - Адлер. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі ў МНС.

Цягнік Менск - Адлер адправіўся з Менска сёння ўдзень. На станцыі Калядзічы яму давялося зрабіць аварыйны прыпынак - загарэўся цеплавоз.

Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС а 12.50.

- Паводле папярэдніх звестак, адбылося ўзгаранне дызельнага рухавіка цеплавоза, - распавяла афіцыйная прадстаўніца Менскай абласной управы МНС Крысціна Барэйка. - А 13.32 узгаранне цалкам ліквідавалі. Пашкоджаны дызельны рухавік і забруджанае памяшканне маторнага адсека. Пасажыры не пацярпелі.

Каб ліквідаваць пажар, цеплавоз адчапілі. Пяць вагонаў з пасажырамі адбуксавалі на запасны пуць, на бяспечную адлегласць. Каб цягнік змог рухацца далей, выклікалі дадатковы цеплавоз.

А 14.06 цягнік прадоўжыў свой маршрут. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках