4 траўня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекабель» аштрафавалі за пірацкую Windows

16
«Белтэлекабель» аштрафавалі за пірацкую Windows

Кампанія дапусціла незаконную ўстаноўку, запуск і выкарыстанне праграмнага забеспячэння.

Летась з беларускіх кампаній западозрылі ў выкарыстанні неліцэнзійных версій праграмнага забеспячэння Microsoft. У першы дзень лета 2016 года ў суд Заводскага раёна Менска паступіла заява прадстаўніка праваўладальніка, піша onliner.by.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што кампанія выкарыстоўвала неліцэнзійныя Microsoft Windows 7 Ultimate і Microsoft Office Enterprise.

Дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця ПА, кампанія «Белтэлекабель» падаць не змагла. У сваю чаргу прадстаўнік Microsoft пацвердзіў, што дамовы на набыццё адпаведных ліцэнзій з ТАА «Белтэлекабель» укладзеныя не былі.

Суд пастанавіў, што кампанія дапусціла незаконную ўстаноўку, запуск і выкарыстанне праграмнага забеспячэння. У кампаніі прызналі сваю віну цалкам і ўклалі дамову на набыццё ліцэнзій. З улікам гэтых фактаў было прызначанае пакаранне ў выглядзе штрафу сумай 150 базавых адзінак без канфіскацыі.

Нагадаем, 4 траўня 2016 года ўвайшлі ў дзеянне змены артыкула 9.21 КаАП, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў. Артыкул у новай рэдакцыі прадугледжвае адміністрацыйнае спагнанне за незаконнае захоўванне або выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права без адпаведнай згоды праваўладальніка ў выглядзе штрафу ад 20 да 40 базавых адзінак для фізічных асоб і ад 50 да 200 для юрыдычных асоб з канфіскацыяй або без яе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках