4 траўня 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілец у ЗША захоўваў $20 мільёнаў гатоўкай пад ложкам

6
Бразілец у ЗША захоўваў $20 мільёнаў гатоўкай пад ложкам

Паліцыя канфіскавала ўсю суму, якую знайшла схаванымі ў каркасе пад матрацам у адной з кватэр Масачусэца.

Улады мяркуюць, што грошы звязаныя з фінансавай пірамідай TelexFree, ад якой пацярпелі больш за мільён чалавек, піша BBC.

Амерыканскія праваахоўныя органы сачылі за бразільцам Клебэрам Рэнэ Рызэрыё Року, якому былі выстаўленыя абвінавачванні ў сувязі з фінансавай пірамідай. Пры ператрусе ў яго кватэры ў горадзе Уэстбора і былі знойдзеныя грошы.

Рока быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў змове з мэтай адмывання грошай. На думку пракуратуры, Рока з'яўляецца адным са звёнаў у схеме пералічэння мільёнаў даляраў у Бразілію праз Ганконг.

TelexFree — гэта адна з найбуйнейшых фінансавых пірамід у Бразіліі, якая сабрала са сваіх кліентаў прыкладна мільярд даляраў. Кампанія працавала ў розных краінах свету. Афіцыйна кампанія прадавала паслугі IP-тэлефаніі. Аднак, напраўду, яна зарабляла прыцягненнем людзей, якія жадаюць прадаваць яе пакеты сувязі і размяшчаць яе рэкламу. За гэтую магчымасць яны павінны былі зрабіць у кампанію ўнёскі, а TelexFree затым выплачвала ім грошы.

Грошы на выплаты кампанія брала са сродкаў, якія ёй прыносілі новыя ахвотныя прадаваць яе прадукты. Прычым часта гэта былі сябры і сваякі тых, хто ўжо «працаваў» на TelexFree.

Паводле звестак амерыканскіх праваахоўных органаў, тысячы людзей, такім чынам, рэкламавалі паслугі кампаніі ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках