4 траўня 2024, Субота, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Даклад аб парушэннях правоў чалавека рассылаем ва ўсе міжнародныя структуры

8
Стэфановіч: Даклад аб парушэннях правоў чалавека рассылаем ва ўсе міжнародныя структуры
ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Даклад дапаможа замежным палітыкам больш аб'ектыўна ацэньваць выкананне ў Беларусі грамадзянскіх і палітычных правоў.

Даклад беларускіх праваабаронцаў аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі будзе накіраваны ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, еўрапейскія структуры і ў ЗША. Як мяркуе намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, інфармацыя, якая змяшчаецца ў дакладзе, дапаможа замежным палітыкам і праваабаронцам больш аб'ектыўна ацэньваць выкананне ў Беларусі асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў.

- На нашым сайце публікацыі робяцца на трох мовах - вось хутка з'явіцца ангельская версія. І ў ангельскай версіі адпраўляем праз рассылку. У нас больш за сотню адрасатаў. Гэта ў асноўным тыя структуры, якія цікавяцца Беларуссю, перш за ўсё міжнародныя структуры - Еўразвязу, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, самая Рада Еўропы, БДІЧ АБСЕ, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, - распавёў ён «Радыё Рацыi».

Даклад «Вясны» аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі атрымаюць таксама амбасады краін Еўразвязу і ЗША, акрэдытаваныя ў Беларусі.

Нагадаем, што згодна з аналітычным аглядам "Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2016 годзе", ніякіх сістэмных змяненняў, накіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у мінулым годзе не адбылося.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках