4 траўня 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт Brent упаў да $54,93 за барэль

1
Кошт Brent упаў да $54,93 за барэль

Нафта таннее на фоне росту запасаў у ЗША.

Кошт нафты знізіўся на таргах у сераду праз перавышаныя прагнозы росту запасаў у ЗША, што, у сваю чаргу, умацавала асцярогі інвестараў наконт таго, што павелічэнне здабычы лупняку нівелюе эфэкт ад угоды OPEC, паведамляе Reuters.

Пад 18.34 менскага часу ф'ючэрсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,42 адсотка да $54,93 за барэль.

Запасы нафты ў ЗША павялічыліся на 2,9 мільёна барэляў за тыдзень, што закончыўся 20 студзеня, да 482,2 мільёна, тады як аналітыкі дакляравалі рост на 2,8 мільёна барэляў, паказалі звесткі Амэрыканскага інстытута нафты (API).

У фокусе інвестараў – статыстыка Агенцтва энергетычнай інфармацыі (EIA).

«Пасля выхаду звестак API на рынку пераважаюць «мядзведжыя» настроі, - сказаў Тамас Варга з PVM Oil Associates. - Калі статыстыка EIA пацвердзіць рост запасаў, ціск на кошт узмоцніцца».

На баку нафты - скарачэнне здабычы краінамі-чальцамі OPEC і здабытчыкамі па-за клубам. З іхных слоў, яны ўжо здалелі прыбраць з рынку прыкладна 1,5 мільёна барэляў нафты на дзень у рамках глабальнага пакта.

Чальцы Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і дзяржавы, якія не ўваходзяць у картэль, у тым ліку Расея, раней уклалі першае пагадненне з 2001 года аб супольным зніжэнні вытворчасці на прыблізна 1,8 мільёна барэляў за дзень дзеля аднаўлення балансу на сусветным рынку і падтрымання кошту сыравіны.

Але калі чальцы OPEC скарачаюць здабычу, то здабытчыкі лупняку, наадварот, павялічваюць яе аб'ёмы.

Здабыча нафты ў ЗША вырасла больш чым на 6 адсоткаў з сярэдзіны 2016 года, але па-ранейшаму застаецца ніжэйшай за гістарычны максімум, дасягнутага ў 2015 годзе, на 7 адсоткаў.

Сёння вытворчасць нафты ў ЗША блізкая да ўзроўню канца 2014 года – тады ж высокі аб'ём здабычы ў ЗША абрынуў кошт нафты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках