4 траўня 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дазволіў вывозіць лес за мяжу

69
Лукашэнка дазволіў вывозіць лес за мяжу

Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі зазнала крах.

На нарадзе 24 студзеня Аляксандр Лукашэнка дазволіў паставіць за мяжу 1,8 млн кубаметраў неапрацаванай драўніны.

Згодна з указам, падпісаным у 2015 годзе, продаж такой драўніны іншым дзяржавам без асабістага дазволу правадыра краіны, забараняецца. Выключэнне можа быць зроблена толькі ў надзвычайных выпадках - напрыклад, калі моцныя ўраганы дрэвы павалілі на дзясятках тысяч гектараў, як гэта адбылося ў 2015-2016 гадах. Аднак цяпер урад прапанаваў дазволіць вываз неапрацаванага лесу, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэтую прапанову міністра лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч растлумачыў недазагрузкай айчынных прадпрыемстваў, а таксама іх незакончанай мадэрнізацыяй.

- Відавочна, сёння дзяржаве цяжка прызнаць, што сродкаў проста няма. Улады шукаюць ва ўсіх галінах эканомікі рэсурсы, каб звесці канцы з канцамі. Ніякія пастаўкі за мяжу лесаматэрыялаў не заменяць Беларусі нафту і не збалансуюць экспарт, які значна ўпаў апошнім часам, - сказаў старшыня Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Са слоў Ярашука, беларускія прадпрыемствы не ўдалося паспяхова мадэрнізаваць, нягледзячы на надзеі кіраўніцтва краіны.

- Сапраўды, у нас вялікі запас спелых лясоў, прыдатных для апрацоўкі ўласнымі сіламі, але ва ўмовах цэнтралізаванай эканомікі ажыццявіць гэта не ўдалося. Без прыцягнення сур'ёзных інвестараў з-за мяжы нічога не выгарала. На сённяшні дзень ёсць падставы гаварыць аб тым, што мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў зазнала крах. Калі Лукашэнка пастанавіў дазволіць экспарт значнай партыі сыравіны, значыць, ён сам негалосна прызнаў неэфектыўнасць сваёй эканамічнай стратэгіі, - мяркуе Ярашук.

Паводле статыстычных звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, экспарт лесапрадукцыі і адпаведных паслуг рэалізуецца ў 25 краін свету. 97% экспарту прыпадае на краіны далёкага замежжа і 3% - блізкага.

Агульны запас драўніны ў Беларусі, паводле ацэнкі Міністэрства лясной гаспадаркі, амаль 263 млн кубаметраў. У 2016 годзе планавалася нарыхтаваць 15,2 мільёна круглага лесу.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках