4 траўня 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ЕЗ прызнаў пастаўкі расейскай зброі на Данбас

11
Суд ЕЗ прызнаў пастаўкі расейскай зброі на Данбас

Вытворца «Букаў» саступіў у судзе санкцыях Еўрапейскага Звязу.

Суд Еўрапейскага Звязу прызнаў законнымі санкцыі супраць расейскага вытворцы сістэм супрацьпаветранай абароны канцэрна «Алмаз-Антэй». Канцэрн спрабаваў аспрэчыць замарозку сваіх актываў, піша lb.ua.

У сваёй пастанове суд адзначае, што Рада ЕЗ падала дастатковыя сведчанні таго, што Расея адпраўляе зброю сепаратыстам на ўсходзе Украіны. «Алмаз-Антэй», які вырабляе ўзбраенне для Расеі, тым самым апасродкавана падтрымлівае парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці суседняй дзяржавы, устанавіў суд.

Пры гэтым у судзе адзначылі, што Рада ЕЗ не абавязаная была даводзіць наўпроставае выкарыстанне сепаратыстамі зброі, вырабленай канцэрнам, каб абгрунтаваць санкцыі. Акрамя гэтага, на прыняцце пастановы аб санкцыях не паўплывала катастрофа «Боінга», які, як мяркуе следства, быў збіты ракетай комплекса «Бук», вырабленага канцэрнам.

Санкцыі супраць «Алмаз-Антэя» былі ўведзеныя летам 2014 года ў рамках пашырэння забаронных захадаў супраць Расеі ў сувязі з канфліктам на Данбасе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках