3 траўня 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады за 2016 год нагандлявалі са стратай $3 мільярды

8
Улады за 2016 год нагандлявалі са стратай $3 мільярды

Экспарт за студзень-лістапад мінулага года ў Еўропу ўпаў на траціну.

У Беларусі экспарт тавараў паводле вынікаў студзеня-лістапада падцягнуўся да ўзроўню мінулага года (мінус 13,3% супраць мінус 15,7% за дзевяць месяцаў), пры гэтым адмоўнае сальда па гэтай пазіцыі працягвае расці — за месяц яно павялічылася адразу на 497 млн. даляраў, паведамляе tut.by са спасылкай на Белстат.

За адзінаццаць месяцаў 2016 года па-за межамі краіны прададзена тавараў на 21,3 млрд. даляраў, у тым ліку пастаўкі ў Расею склалі 9,8 млрд даляраў (плюс 2,1% да аналагічнага перыяду мінулага года), у краіны ЕЗ — 5,3 млрд (мінус 32,8%).

Імпарт тавараў паводле вынікаў студзеня-лістапада скараціўся на 10,5% да 24,7 млрд даляраў. Тут асноўны аб'ём паставак таксама прыпадае на Расею (13,8 млрд — мінус 11,6% да аналагічнага перыяду мінулага года). Імпарт тавараў з ЕЗ знізіўся на 6,5% да 4,9 млрд. даляраў.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі паводле вынікаў студзеня-лістапада склала 3,453 млрд. даляраў (мінус 2,956 млрд па ўдакладненых звестак за дзесяць месяцаў) супраць 3,086 млрд за аналагічны перыяд мінулага года.

Нагадаем, за першыя шэсць месяцаў 2016 года экспарт беларускіх тавараў знізіўся на 20%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках