4 траўня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СБУ адрэагавалі на скандальную заяву Ле Пэн наконт Крыму

10
У СБУ адрэагавалі на скандальную заяву Ле Пэн наконт Крыму
Фото: brd24.com

У сувязі з гэтым палітыку могуць забараніць уезд ва Украіну.

Як перадавалі РИА Новости, кандыдатка ў прэзідэнты Францыі, лідарка партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пэн заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу BFMTV, што разглядае акупацыю Крыму Расеяй як законную.

У Службе бяспекі Украіны (СБУ) не выключылі, што кандыдацы ў прэзідэнты Францыі, лідарцы партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пэн будзе забароненны ўезд ва Украіну.

Пра гэта ў каментары "Обозревателю" заявіў кіраўнік апарата Службы бяспекі Украіны Аляксандр Ткачук.

"Калі афіцыйныя асобы робяць такія заявы, то наша служба і міністэрства замежных спраў ацэньваюць іх і рэагуюць адпаведным чынам. Я не выключаю, што Ле Пэн будзе забаронены ўезд ці будуць прынятыя нейкія захады", — сказаў Ткачук.

У той жа час кіраўнік апарата СБУ адзначыў, што пастанова наконт гэтага пытання залежыць не толькі ад спецслужбы, але і ад МЗС Украіны, бо пытанне тычыцца замежнага грамадзяніна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках