3 траўня 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія жаўнеры адпраўляюцца ў Польшчу

7
Амерыканскія жаўнеры адпраўляюцца ў Польшчу
Архіўныя фота CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На базе «Форт Карсан» у Каларада адбылося афіцыйнае развітанне з падраздзяленнямі, якія будуць базавацца ва Усходняй Еўропе.

«На гэтым тыдні мы пачнём перакідку войскаў самалётамі ў Еўропу. Аперацыя будзе доўжыцца прыкладна два тыдні», - паведаміла прэс-сакратарка базы «Форт Карсан» Дані Джонсан, паведамляе «Радыё Польшча».

Прыкладна 4,4 тысячы вайскоўцаў з 3-й танкавай брыгады ЗША будуць несці службу на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Румыніі, Балгарыі і Вугоршчыны. «Мы будзем праводзіць вучэнні ў розных месцах Усходняй Еўропы, але перш за ўсё ў Польшчы. Камандаванне таксама будзе знаходзіцца ў Польшчы», - дадала Джонсан.

Прэс-сакратарка базы «Форт Карсан» таксама паведаміла, што ратацыя амерыканскіх войскаў будзе весціся кожныя дзевяць месяцаў. «Яны рыхтаваліся да гэтай місіі блізу паўгода. Вучэнні праходзілі ў Дзяржаўным цэнтры вайсковай падрыхтоўкі на нашай базе», - сказала Джонсан.

Аперацыя Atlantic Resolve з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расеі ў дачыненні да Украіны. Першапачаткова амерыканскія жаўнеры павінны былі з'явіцца ў рэгіёне ў канцы студзеня, пачатку лютага. Аднак прэзідэнт ЗША Барак Абама паскорыў рэалізацыю пастановы, каб будучы прэзідэнт Дональд Трамп, які выступае за наладжванне стасункаў з РФ, не змог спыніць працэс умацавання ўсходняга флангу NATO.

6 студзеня, у нямецкі порт Брэмерхафэн будзе дастаўленае ўзбраенне 3-цяй цяжкай брыгады наземных войскаў ЗША, у тым ліку танкі тыпу «Абрамс» і бронетранспарцёры «Брэдлі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках