Гілары Клінтан можа стаць мэрам Нью-Ёрка
1- 7.01.2017, 10:32
- 22,733
Былая кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі не выключае, што будзе балатавацца на пасаду мэра Нью-Ёрка.
Пра гэта паведамляе Daily News са спасылкай на крыніцы.
Падчас прыватнай гутаркі Клінтан не выключыла магчымасці вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду мэра Нью-Ёрка на выбарах, якія адбудуцца 7 лістапада 2017 года.
Як паведамляецца, прыхільнікі Клінтан заклікаюць яе вярнуцца ў палітыку і кінуць выклік цяперашняму мэру горада Білу дэ Блазі. Стасункі былой кандыдаткі ў прэзідэнты і мэра Нью-Ёрка пагоршыліся пасля таго, як апошні адмовіўся падтрымаць Клінтан падчас прэзідэнцкай кампаніі.